Шуневіч пра скрадзеныя 270 тыс долараў з ГУБАЗіК: «Пакуль не змаглі прыцягнуць яго да адказнасці»


Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч заявіў, што чалавек, які скраў грошы з сейфу ГУБАЗіК МУС, цяпер у вышуку Інтэрполу і будзе перададзены беларускаму боку, як толькі пакіне Румынію, дзе атрымаў грамадзянства.

«Мы не змаглі прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці, замежная дзяржава адмовілася яго выдаць, паколькі ён прыняў грамадзянства гэтай краіны. Але ён абвешчаны ў вышук па лініі Інтэрполу. Як толькі ён выедзе за мяжу, будзе выдадзены Беларусі для прыцягнення да крымінальнай адказнасці», – сказаў Шуневіч

Мінулай зімой з сейфу ў будынку ГУБАЗіК былі скрадзеныя амаль 270 тысяч долараў. У крадзяжы падазраюць экс-супрацоўніка МУС. Пасля ён уцёк ва Украіну да сваякоў, адкуль з’ехаў у Румынію. Мясцовыя праваахоўнікі затрымалі яго, але адпусцілі таму, што на той момант ён ужо меў румынскае грамадзянства.

КА, belsat.eu, паводле tut.by

 

Стужка навінаў