Шуневіч падзякаваў падначаленым за «добрасумленную працу» падчас мясцовых выбараў


На думку кіраўніка МУС, выбары сталі «сур’ёзным дадатковым экзаменам для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і вайскоўцаў».

Нягледзячы на ​​значныя фізічныя і псіхалагічныя нагрузкі, міліцыянты праявілі высокі ўзровень прафесіяналізму, вытрымкі і палітычную сталасці, упэўнены Шуневіч.

«Ад імя кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў і сябе асабіста выказваю падзяку і ўдзячнасць усяму асабоваму складу за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, высокую дысцыпліну і самавалоданне».

18 лютага на менскім выбарчым участку міліцыянты збілі Андруся Козела – аператара «Белсату» і давераную асобу кандыдата Мікалая Казлова безпадстаўна скруцілі, нанеслі ўдары па галаве, рэбрах і нырках, разбілі галавою шкляныя дзверы. Ноч Андрусь Козел правёў на Акрэсціна. Журналісту адмаўлялі ў медычнай дапамозе. Абследаванне выявіла ў Андруся ўдар грудзіны, крывападцёк правай лобна-скроневай вобласці. На наступны дзень яго судзілі за «непадпарадкаванне міліцыі», але суддзя адправіў справу на дапрацоўку.

У дзень выбараў таксама затрымалі назіральніка Арцёма Скарабагатага. Яго асудзілі на 7 содняў нібыта за лаянку на выбарчым участку №3 у Бараўлянах і №2 пасёлку Лясны, якія месцяцца ў адным будынку ў мясцовым Доме культуры аграгарадка Лясны.

Стужка навінаў