Шуневіч паабяцаў, што дадатковых аплатаў за рэлігійныя мерапрыемствы не будзе


Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі атрымала адказ міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь Ігара Шуневіча адносна аплатаў за паслугі спецыяльных службаў падчас правядзення масавых мерапрыемстваў, піша сайт catholic.by.

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі звярнулася ў Савет міністраў у справе пастановы № 49 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, якія аказваюць органы ўнутраных справаў, выдаткаў, звязаных з медычным абслугоўваннем, прыбіраннем тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавых мерапрыемстваў». Канферэнцыя Біскупаў удакладняла ці гэтая пастанова датычыцца таксама правядзення рэлігійных масавых мерапрыемстваў – працэсіяў, пілігрымак і іншых абрадаў і цырымоніяў з удзелам вернікаў.

У адказе з боку ўрада, падпісаным 15 траўня міністрам унутраных справаў Ігарам Шуневічам, сказана, што дзеянне вышэйзгаданай пастановы не распаўсюджваецца на рэлігійныя мерапрыемствы.

У лісце ўдакладняецца, што вядзецца пра ўсе рэлігійныя мерапрыемствы, якія адбываюцца ў культавых будынках, пабудовах і на тэрыторыях, якія да іх адносяцца, у іншых месцах, прадстаўленых рэлігійным арганізацыям для гэтых мэтаў, у месцах пілігрымак, на могілках, у крэматорыях або па рашэнні выканаўчых і распарадчых органаў улады.

На думку міністра, такім чынам заканадаўчымі актамі ў дастатковай ступені створаны ўмовы для арганізацыі і правядзення разнастайных рэлігійных мерапрыемстваў.

Hавiны
Упершыню за 30 гадоў у Менску не будзе «Чарнобыльскага шляху»
2019.04.25 12:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў