У Дзень роднай мовы журналісты «Белсату» распыталі жыхароў Томску пра значэнне беларускіх словаў, пра якія расейскамоўныя беларусы думаюць, што яны расейскія. Насамрэч – не.
Мы распыталі мінакоў, ці ведаюць яны словы «жменька», «ссобойка», «хапун», «шильда».
«Жменька… падобна да нейкай кашы»
«Жменька – гэта нейкае абсталяванне, якое малоціць проса»
«Шыльда – гэта жонка шыльдзіка»
«Ссобойка… дзе вы такія словы знайшлі?»
«Шуфлядка падобна да танцаў»
«Хапун – гэта мядзведзь»
Больш адказаў глядзіце ў відэа!