Штучнае павелічэнне заробкаў да 1000 рублёў можа прывесці да інфляцыі


Рост заробкаў беларусаў амаль у 3 разы абагнаў тэмпы росту вытворчасці працы. Гэтак, паводле падлікаў Белстату, рэальныя заробкі, якія разлічваюцца з улікам інфляцыі, у студзені-верасні выраслі на 12,2 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а вось прадукцыйнасць працы павялічылася ўсяго толькі на 4,1 %.

Неадпаведнасць росту заробкаў і прадукцыйнасцю працы тлумачыцца, галоўным чынам, імкненнем уладаў павялічыць сярэдні заробак у краіне ў 1000 рублёў, паведамляе TUT.BY. Праўда, выглядае, што сёлета выйсці на запаветную тысячу не атрымаецца. Так, у студзені-снежні сярэднія заробкі ў краіне складуць каля 940 рублёў.

Найбольшы рост прадукцыйнасці працы ў Гарадзенскай вобласці – 6,1 %, Віцебскай – 6 % і Менску – 4,9 %. У аўтсайдарах па гэтым паказніку – Магілёўская і Гомельская вобласці 3,1 % і 3,4 % адпаведна.

Пры гэтым Гомельская вобласць на першым месцы па росту рэальных заробкаў – 13,6%, наступныя – Віцебшчына і Берасцейшчына – 13,5 % і 12,8 %. Менш за ўсё рэальныя заробкі выраслі ў Менску – на 11 % і Магілёўскай вобласці – 1,3 %.

Небяспека штучнага росту рэальных заробкаў, якія перавышаюць прадукцыйнасць працы ў тым, што гэта стварае ўмовы для росту інфляцыі і ўзмацненні інфляцыйнага ціску.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў