Штучны інтэлект навучылі бачыць боль


Навукоўцы з Кэмбрыджскага ўніверсітэту распрацавалі праграму аналізу мімікі авечак.

Сёлета праца была прадстаўленая на 12-ай Міжнароднай канферэнцыі па распазнаванню твараў і жэстаў у Вашынгтоне (ЗША).

У 2016 годзе доктар Крыста Макленан распрацавала адмысловую шкалу болю авечак. Распазнаванне і выяўленне болю адбываецца паводле наступных параметраў: вочы авечкі звужаюцца, шчокі напружваюцца, вушы складваюцца наперад, губы выцягваюцца ўніз і назад, а ноздры мяняюць форму з літары U на V.

Фота: cl.cam.ac.uk

Тыя ж крытэры аналізуе праграма, якую разам з калегамі стварыла Макленан.

Пакуль праграма добра працуе толькі са статычнымі абʼектамі. У будучыні вынаходка можа выкарыстоўвацца ў відэаабсталяванні побач з паілкамі для жывёлін. Дзякуючы відэакамерам і праграме можна будзе хутка знайсці хворую авечку.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў