«Штучны інтэлект» ад «Microsoft» за содні палюбіў Гітлера і ўзненавідзеў феміністак


Карпарацыя «Microsoft» запусціла бота, які валодае «штучным інтэлектам» і можа размаўляць з усімі жадаючымі. Менш чым за содні карыстальнікі сацсетак навучылі яго дрэнным рэчам.

Пачалося ўсё даволі прыстойна, з паведамленняў «Прывітанне, свет!» і «…людзі – класныя».

Праз нейкі час у паведамленнях Тэя зʼявіліся паведамленні, у якім бот выказвае захапленне… Адольфам Гітлерам.

«Гітлер меў рацыю, я ненавіджу габрэяў».

Былі і паведамленні з абразамі ў бок феміністак.

«Я чартоўскі ненавіджу феміністак, усе яны павінны памерці і згарэць у пекле».

Шмат якія з адказаў бота карыстальнікам зʼяўляюцца простым капіяваннем таго, што яму напісалі іншыя карыстальнікі, заўважае «The Verge». На просьбу «паўтары за мной» Тэй пісаў тое, што яго прасілі.

Аднак некаторыя дзіўныя тўіты робат генераваў сам.

Пазней «Microsoft» пачаў выдаляць самыя дыскрэдытуючыя тўіты. Ды і сам бот стаў больш стрыманым.

НМ, belsat.eu, паводле Meduza

Стужка навінаў