«Штучная матка» забяспечыла развіццё экстрэмальна неданошаных ягнят. Ці атрымаецца з дзецьмі?


Амерыканскія навукоўцы распрацавалі прыладу для жыццезабеспячэння глыбока неданошаных нованароджаных, якая імітуе матку.

Распрацоўнікі «Biobag» цягам чатырох тыдняў забяспечвалі нармальнае развіццё пладоў авечак. Вынікі даследавання апублікаваў часопіс Nature.com.

Сучасная медыцына дазваляе змагацца за жыццё дзяцей, якія нарадзіліся на 22-23 тыдні цяжарнасці (норма 39-42 тыдзень). Шанцы выжыць у дзіцяці выпадку нараджэння на 23-ім тыдні цяжарнасці каля 15 %, на 24 -ым – 55 %, на 25-ым – каля 80 %. Экстрэмальна неданошаныя дзеці часта маюць недаразвітыя бронхі і лёгкія.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў