Штраф за п’янае кіраванне аўто хочуць павялічыць удвая


Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі выступае ініцыятарам узмацнення жорсткасці адказнасці за кіраванне аўтамабілем п’яным. Пра гэта паведамляе СТБ.

У прыватнасці, мяркуецца падзяліць адказнасць у залежнасці ад ступені ап’янення, расказаў афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС Беларусі Станіслаў Салавей.

Жыхар Ганцавічаў сеў за стырно з 4,2 праміле алкаголю

Зараз, калі ў крыві кіроўцы 0,3 праміле алкаголю і вышэй, то яго штрафуюць ад 50 да 100 базавых велічынь, гэта значыць ад 1275 да 2550 рублёў, і пазбаўляюць правоў на 3 гады.

ДАІ ж прапануе пакінуць такую адказнасць толькі ў межах 0,3-0,8 праміле. Калі ж будзе 0,8 і больш, то кіроўцу аштрафуюць на 200 базавых велічынь (5100 рублёў) і пазбавяць пасведчання на 5 гадоў.

Нагадаем, што паўторнае цягам года п’янае кіраванне транспартам прадугледжаная канфіскацыя транспартнага сродку, пазбаўленне правоў кіроўцы на 5 гадоў з папраўчымі работамі, арыштам або абмежаваннем волі на 2 гады. Абавязковы штраф складае да 1000 базавых велічынь (25500 рублёў).

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары