Штраф за худобу


У Францыі, дзе на анарэксію хварэе 30-40 тысяч чалавек, рыхтуецца законапраект, які забароніць занадта худым мадэлям выходзіць на подыум.

Паводле міністэрства аховы здароўя краіны, манекеншчыцы маюць добра харчавацца ды сачыць за сваім здароўем, паколькі яны з’яўляюцца прыкладам для жанчын.

«Паводле законапраекту, перад тым як наймацца на працу мадэль мусіць прайсці медычнае абследаванне, каб вылічыць Індэкс масы цела, які разлічваецца шляхам дзялення вагі на рост. Гэта паказнік Сусветнай арганізацыі здароўя, які вызначае ці чалавек недаядае», – тлумачыць дэпутат ад Сацыялістычнай партыі Алівіе Вэран.

Індэкс масы цела мае быць не меншы за 18. То бок, калі дзяўчына мае 180 сантыметраў узросту, ейная вага не можа апускацца ніжэй за 58 кілаграмаў. 

Больш пра хударлявых дзяўчын і новую моду на поўнае цела чытайце ў аўтарскім праекце Вольгі Жарнасек «Стыль».

Стужка навінаў