Штосекунду ў інтэрнэце з’яўляецца 11 новых карыстальнікаў


Міжнародныя кампаніі We Are Social і Hootsuite апублікавалі вынікі даследавання «Лічбавыя тэхналогіі 2019», у якім апісалі, як за год змяніўся сусветны інтэрнэт-ландшафт.

Як паведамляецца на сайце We Are Social, галоўнай мэтай гэтага даследавання было вызначыць вектары развіцця лічбавага свету ў 2019 годзе, перадае ukrinform.ru.

Паводле атрыманых звестак, штодня да глабальнай сеткі ў сярэднім далучаецца больш за мільён асобаў – прыкладна 11 новых карыстальнікаў за секунду.

Са студзеня мінулага года колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў вырасла на 366 мільёнаў і склала 4,39 мільярды.

Унікальных мабільных карыстальнікаў сёння ў свеце налічваецца каля 5,11 мільярдаў, што на 100 мільёнаў болей, чым у летась. Сацыяльнымі сеткамі ў 2018 годзе пачалі карыстацца 288 мільёнаў чалавек. Цяпер агульная колькасць карыстальнікаў сацсетак – 3,48 мільярды.

Таксама даследаванне вызначыла, што ў сярэднім карыстальнікі праводзяць онлайн 6 гадзінаў і 42 хвіліны ў дзень, што меней на 7 хвілін, чым у 2018 годзе.

Самым наведвальным ўэб-сайтам у свеце стаў Google. Другое месца заняў YouTube, а на трэцяй пазіцыі апынуўся Facebook.

Варта адзначыць, што змяніўся спосаб узаемадзеяння чалавека з глабальнай сеткай. У пачатку 2019 года значна больш карыстальнікаў пачалі ўжываць галасавыя каманды і галасавы пошук.

На падаткавікоў паскардзіцца цяпер можна і праз інтэрнэт

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары