Шторм «Denis» дабраўся да Францыі


Фота: Cameron Smith / PA Images / Forum

Паўночны захад Францыі апынуўся пад ударам шторму. У шасці дэпартаментах краіны праз стыхію «Denis» аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Тысячы дамоў засталіся без электрычнасці, піша lemonde.fr.

На паўвыспе Брэтань, хуткасць ветру дасягала да 100 км / г. На тэрыторыі самой Францыі праз шторм «Denis»парывы ветру складаюць каля 80 км / г.

Каля 10 тысячаў дамоў засталіся без электрычнасці. Выратавальнікі паведамляюць, што шторм прынёс толькі матэрыяльную шкоду, ахвяраў няма.

Эпіцэнтрам шторму «Denis» стала Вялікая Брытанія. Тут адмененыя сотні авіярэйсаў, прыпынена чыгуначнае спалучэнне. Па стане на нядзелю раніцай агучана каля 200 папярэджанняў пра паводку ў краіне.

Фота: Ben Birchall / PA Images / Forum

Сіноптыкі агучылі чырвоны ўзровень небяспекі.

Брытанскія выратавальнікі паведамляюць пра ахвяраў стыхіі: два чалавекі патанулі ў моры.

ВІДЭА
На Менск абрынуўся снежны шторм з маланкамі. Відэа
2020.01.22 16:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў