Штодня з Беларусі ў ЛДНР трапляе па 300 аўтамабіляў кантрабанды, – ІС


Група «Інфармацыйны супраціў» паведамляе, што гандаль беларускіх кампаніяў з сепаратыстамі працягваецца: каля 300 аўтамабіляў з беларускімі таварамі штодня выгружаюцца ў ЛДНР.

«Камерцыйная структура Рэспублікі Беларусь, транзітам праз РФ, праз зачыненыя Украінай у 2014 годзе пункты пропуску «Ізварын», «Далжанскі»і «Чырвонапартызанск» ажыццяўляецца сістэматычны кантрабандны ўвоз на тэрыторыю ЛДНР партыяў падакцызных харчовых тавараў, вырабаў лёгкай прамысловасці і інш. Агульная колькасць кантэйнеравозаў беларускай рэгістрацыі, якія выгружаюцца на цэнтральным кантэйнерным участку ў г.Луганск, складае каля 300 аўтамабіляў у содні», – гаворыцца ў паведамленні ІС.

Нагадаем, як стала вядома з расследавання «Белсату», прадукцыя дзясяткаў беларускіх прадпрыемстваў трапляе да сепаратыстаў праз расейска-украінскую мяжу, якая не кантралюецца афіцыйным Кіевам. Шэраг прадпрыемстваў нават не хаваюць, што гаворка ідзе пра наўпроставыя пастаўкі ў Данецк і Луганск. Беларускія заводы вырабляюць піва і гарэлку пад гандлёвымі маркамі кампаніяў з «ДНР», уладальнікаў якіх ва Украіне падазраюць у фінансаванні тэрарызму.

У жніўні амбасадар Украіны Ігар Кізім паабяцаў, што калі інфармацыя з расследавання «Белсату» пацвердзіцца, то беларускія прадпрыемствы трапяць у «чорны спіс» і не змогуць пастаўляць сваю прадукцыю ва Украіну.

Беларускія ўлады сітуацыю з гандлем з «ЛДНР» ніяк не каментуюць.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў