Што змянілася ў Беларусі з 1 сакавіка


Карэспандэнты «Белсату» сабралі ў адно ўсе важныя змяненні ў Беларусі, якія адбыліся 1 сакавіка.

Падаражэлі цыгарэты, бензін, сувязь і навучанне

З 1 сакавіка ў Беларусі падаражэлі некаторыя маркі цыгарэт. Найменш, на 1 капейку, выраслі кошты на «Minsk capital», «Minsk capital QS», «NZ 6», «Matrix BLUE» і «portal ONE», а найбольш, на 15 капеек, – на «PARLIAMENT Niqht Blue», «PARLIAMENT Aqua Blue» і «L&M BLUE LABEL».

Hавiны
У БДУ другі раз за год выраслі кошты на навучанне
2020.02.19 09:33

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з 1 сакавіка павялічыў кошты за навучанне. Раней кошт навучання ў БДУ выраслі ў ліпені 2019-га. Тады яны павялічыліся ў сярэднім на Br 300. Цяпер жа павышэнне складзе каля 12 %, ці на Br 400-500.

Таксама з 1 сакавіка павышаюць кошты на навучанне БНТУ, БДЭУ і Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Hавiны
Услед за БДУ кошты на навучанне падымаюць і іншыя ўніверсітэты
2020.02.19 12:19

Апроч таго, з 1 сакавіка, у дзявяты раз з пачатку 2020 года, растуць кошты на бензін. Цяпер цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складае Br 1,73, АІ-95-К5-Еўра – Br 1,83, АІ-98-К5-Еўра – Br 2,05, а дызельнае паліва цяпер каштуе Br 1,83.

Мабільны аператар life:) з 3 сакавіка павялічвае абаненцкую плату на некаторых тарыфах і паслугах. Адначасова нарошчваюцца трафік і хвіліны, якія ўключаныя ў тарыфы.

Hавiны
У Беларусі ў дзявяты раз з пачатку года падаражэў бензін
2020.03.01 06:37

Між тым Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю працягнула на месяц, да 31 сакавіка, тэрмін дзяржаўнага рэгулявання цэнаў на цукар, які быў уведзены яшчэ 1 кастрычніка 2019 года. Паводле ведамства, выраблены ў Беларусі цукар не можа каштаваць даражэй за Br 1,5 за кілаграм.

Агульная база невыязных беларусаў і расейцаў

Міністэрствы ўнутраных справаў Беларусі і Расеі планавалі да 1 сакавіка завяршыць фармаванне супольнага спісу неўязных грамадзянаў, а таксама стварыць супольны спіс невыязных.

Таксама дамоўлена падрыхтаваць пагадненне, якое будзе рэгламентаваць пытанні абмену інфармацыі ў галіне міграцыі ў дачыненні да ўласных грамадзянаў.

Hавiны
Беларусь і Расея створаць супольны спіс невыязных
2020.02.07 13:08

Апроч таго, плануецца заключыць пагадненне, якое дазволіць грамадзянам трэціх краін ажыццяўляць транзіт праз тэрыторыю Расеі і Беларусі для ўдзелу ў чэмпіянаце свету па хакеі ў 2021 годзе ў Менску і матчах чэмпіянату Еўропы па футболе 2022 года ў Санкт-Пецярбургу.

Таксама ў бліжэйшы час можа быць зацверджаны праект канцэпцыі міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы. Яна дазволіць замежным грамадзянам, з якімі ў дзвюх краін супадаюць агульны рэжым знаходжання, перасякаць унутраную мяжу Беларусі ды Расеі чыгуначным і аўтамабільным транспартам.

Забароненая лоўля шчупака

З 1 сакавіка і да 15 красавіка ў Менскай, Магілёўскай, Берасцейскай, Гарадзенскай і Гомельскай вобласцях забаронены аматарскі і прамысловая лоўля звычайнага шчупака. У Віцебскай вобласці забарона будзе дзейнічаць з 9 сакавіка па 25 красавіка.

Незаконная лоўля шчупака будзе каштаваць парушальнікам 3 базавыя велічыні (Br 81 рубель), а ў перыяд нерасту – 9 базавых велічынь (Br 243).

МГ belsat.eu

Стужка навінаў