Што з двума віцяблянамі, якія хаваюцца на тэрыторыі амбасады Швецыі?


Паводле Віталя Кузнечыка, іх пакармілі, далі месца для сну і адносяцца да іх лагодна.

11 верасня два жыхара Віцебску (Віталь Кузнечык разам з сынам Уладзіславам) ратаваліся ад сілавікоў. Яны былі побач са шведскай амбасадай. Пераскокнулі цераз плот і селі пад лесвіцай. Учора цэлы дзень амбасада Швецыі вырашала, што рабіць з раптоўнымі гасцямі. Ім прадставілі ежу, ваду, а вечарам і месца для сну. Далейшых планаў Віталь разам з бацькам пакуль не мае. Чакаюць.

«Мы бачылі, як нехта хадзіў за плотам і здымаў на камеру. Але зараз да вокнаў не падыходзім», – распавёў 12 верасня Belsat.eu Віталь.

Віталь і Уладзіслаў кажуць, што хвалююцца за сваю бяспеку. Паводле Віталя, яны разам з сынам удзельнічалі ў мірным пікеце 6 верасня ў Віцебску. Ім пырснулі ў вочы слезацечным газам, білі дубінкамі. Сын здолеў вызваліць бацьку, але, баючыся пераследу, Кузнечыкі чатыры дні хаваліся. Дабраліся да Менску, спрабавалі трапіць у амбасаду праз дзверы, але іх не пусцілі і тады яны пераскочылі цераз плот на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва.

Учора Кузнечыкі таксама патэлефанавалі ў прадстаўніцтва ААН у Беларусі.

ВЯ Belsat.eu

Стужка навінаў