Што вядома пра сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна? Максімальна каротка


Лукашэнка і Пуцін у Сочы. Фота - http://president.gov.by

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна распачалася ў Сочы ўвечары 22 жніўня.

Што вядома па стане на 22.00:

  • Першыя звесткі пра сустрэчу прэзідэнтаў Беларусі і Расеі з’явілася ў 20.54. Яна зводзілася да некалькіх агульных заяваў Лукашэнкі без усялякай канкрэтыкі. У прыватнасці, Лукашэнка заявіў, што яму з Пуціным «ёсць пра што пагаварыць», але пры гэтым праблемы у двухбаковых адносінах не назапашваюцца і новыя праблемы не зʼяўляюцца. «Тым не менш гэтыя праблемы без нас ніхто не вырашыць», – заявіў Лукашэнка.
  • Інфармацыю пра тое, што Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Сочы, дзе мусяць адбыцца перамовы з Пуціным распаўсюдзіла прэс-служба беларускага кіраўніка а 10-й раніцы 22 жніўня;
  • Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў распавёў, што сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расеі мусіць адбыцца ў Сочы адразу пасля перамоваў Пуціна з прэзідэнтам Фінляндыі (з улікам неафіцыйнай часткі – марской прагулкі на яхце – яны скончыліся не раней з 20-ю). Пасля размовы Пуцін і Лукашэнка позна ўвечары маюць намер сумесна наведаць нейкае спартовае мерапрыемства. Якое канкрэтна – не ўдакладняецца.

Сустрэча ў Сочы адбываецца на фоне распаўсюджвання ў СМІ і сеціве інфармацыі пра сурʼёзны крызіс у адносінах Беларусі і Расеі, а таксама шэрагу вострых заяваў самога Лукашэнкі.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары