Што такое мова? Новы мульт-праект belsat.eu


Хто б там што ні гаварыў, але ёсць у беларусаў і мова, і язык. Язык патрэбны беларусу найперш для харчавання, а таксама ворагаў дражніць. Мова ж, хоць і адрынутая большасцю ў штодзённым ужытку, аднак, абыякавымі ў нашай супольнасці не пакідае, бадай, анікога. Завядзі гаворку пра мову – і вось ужо кулакі свішчуць ды чубы трышчаць! Між тым, руку на сэрца, сварыцца ж зусім няма чаго: усе мовы добрыя, кожная мова прыдатная да стасункаў. Чаму ж тады сярод роўных свая родная заўжды мілейшая? Адказ – у новым падарожжы па беларускіх прабелах, якое зладзіў аніматар daroha.

ПРАБЕЛ на іншыя тэмы глядзіце тут

belsat.eu

Стужка навінаў