Што такое блокчэйн і біткоін? Адказваюць мінакі


Кіраўнік краіны паабяцаў да канца году падпісаць дэкрэт аб лічбавай эканоміцы ў Беларусі, з падтрыманнем усіх спосабаў выкарыстання блокчэйна і адсутнасцю бюракратыі. Ці ведаюць беларусы па-за ІТ-супольнасцю пра абяцаны росквіт лічбавых тэхналогіяў у Беларусі? І ці зарабляюць на крыптавалюце? Запыталіся ў мінакоў.

Блокчэйн – тэхналогія захавання дадзеных, а дакладней з ангельскай «ланцужок блокаў», якія змяшчаюць нейкую інфармацыю. Блокі інфармацыі захоўваюцца незалежна адзін ад аднаго і апрацоўваюцца з дапамогай розных камп’ютараў. Часта блокчэйн выкарыстоўваецца ў звязку з транзакцыямі з крыптавалютамі, але можа ўтрымліваць любыя іншыя дадзеныя.

Біткоін – электронная валюта, якая ў адрозненне ад іншых валют, не належыць ніякай краіне і не залежыць ад ніякага цэнтру, які б займаўся яе вытворчасцю. Дадзеныя аб грашовых сродках і транзакцыях змяшчаюцца ў адмысловых базах дадзеных. Біткоін – адна з першых крыптавалют, але існуюць і іншыя.

Па тэме:

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў