Што рабіць, калі вашага блізкага чалавека затрымалі?


 

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, толькі ў жніўні за ўдзел у мірных акцыях пратэсту было затрымана больш за 7 500 чалавек. Мы спыталі праваабаронцу Алега Волчака, як родным даведацца пра лёс і месцазнаходжанне затрыманых.

У адпаведнасці з законам «Аб органах унутраных справаў», неабходна звярнуцца ў міліцыю па месцы рэгістрацыі зніклага чалавека, падаць заяву, прыкласці фатаграфію і апісаць абставіны.

Як доўга разглядаецца заява?

Міліцыя павінна на працягу дня паведаміць: ці яго знайшлі, ці ён знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, або яго адпусцілі.

Мaю прaвa
Былога міліцыянта забралі на Акрэсціна
2020.09.25 20:05

Які тэрмін маюць права трымаць чалавека ў міліцыі?

Для высвятлення абставінаў або высвятлення асобы – да 3-х гадзін.

Па заканчэнні трох гадзін, супрацоўнікі міліцыі могуць прад’явіць яму адміністрацыйны пратакол, дзе будзе паказана, што ён здзейсніў, і на працягу 72 гадзін яго справу павінны накіраваць у суд, а да суда ён будзе знаходзіцца ў ЦІП.

Размова
У якім ізалятары горш: у Жодзіна ці на Акрэсціна?
2020.09.22 22:20

Якія правы мае падазраваны ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння?

  • мець абаронцу;
  • паведаміць супрацоўніка міліцыі, каб яны дазволілі зрабіць яму званок сваякам, што яго затрымалі;
  • маюць права далучыць усе доказы, якія ў іх ёсць, пра нявіннасць;
  • напісаць скаргу пракурору на неабгрунтаванасць затрымання.

Ці ёсць магчымасць перадаць адміністратыўна затрыманаму перадачу?

У кожным ЦІП маюцца свае ўнутраныя правілы. Блізкія сваякі маюць права, да прыкладу, у цэнтры на Акрэсціна, перадаць перадачу сваім сваякам, раз у тры дні, вагой да 5 кг. [на момант публікацыі, перадачы ў ЦІП на Акрэсціна можна перадаваць толькі па чацвяргах – заўв. рэд.].

Hавiны
На Акрэсціна ўвялі новыя абмежаванні на перадачы для затрыманых
2020.10.05 17:37

Што можна перадаваць?

  • тапачкі;
  • спартыўны касцюм;
  • ніжнюю бялізну;

    сродкі асабістай гігіены;
  • сала;
  • вэнджаную каўбасу;
  • цукеркі;
  • арэхі;
  • шакалад;
  • хлеб;
  • ваду.

А што нельга перадаваць?

Гатовыя стравы, кісламалочныя прадукты ці прадукты, якія патрабуюць тэрмічнай апрацоўкі.

Фільмы
Цэнтр катаванняў. Гісторыі з Акрэсціна
2020.10.06 09:15

Што рабіць, калі чалавек, які адбывае адміністрацыйны арышт, мае захворванні і яму трэба прымаць лекі?

Блізкія сваякі маюць права напісаць і перадаць заяву на імя начальніка ЦІП, каб перадаць неабходныя лекі. Не выключана, што ў выпадку небяспечнага захворвання ён можа быць пераведзены ў асобную камеру або вызвалены.

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

/ІР

Стужка навінаў