Што рабіць, калі пачнецца вайна? Літоўцы выпусцілі кнігу на выпадак нападу


Міністэрства абароны Літвы выдала брашуру «Што мы мусім ведаць аб падрыхтоўцы ў выпадку экстрэмальнай сітуацыі або вайны».

Літоўцы рыхтуюцца да вайны?

Публікацыю шырокай грамадскасці прадставіў міністр абароны Юозас Олякас. На прэзентацыі ён адзначыў, што ідэя кнігі звязаная з «новымі рэаліямі: агрэсіяй Расеі, магчымым нападам на Літву, і ў цэлым з сітуацыяй ва Украіне».

«Праз усяго шэсць гадоў пасля ўварвання ў Грузію, Расея зноў выкарыстала ваенную сілу супраць свайго суседа», – піша ва ўступе да выдання Юозас Олякас.

Хто падрыхтаваны – той абаронены

Выданне ў 102 старонкі змяшчае інфармацыю і практычныя парады паводзінаў у ваенна-палявых умовах: што рабіць у выпадку вайны, стыхійнага бедства, як рэагаваць на выбухі, якія рэчы браць з сабой пры эвакуацыі, як дзейнічаць, калі эвакуявацца не ўдалося. У кнізе таксама ёсць рэкамендацыі важныя ў барацьбе з ворагам, выкарыстоўваючы так званы гібрыдны метад вайны.

Метадычны матэрыял пакуль даступны ў электроннай версіі, апублікаванай на сайце Міністэрства абароны Літвы. Друкаванае выданне плануюць выпусціць тыражом у 5 тысяч экзэмпляраў. Кнігу плануюць будуць распаўсюджваць у школах і бібліятэках.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў