Што цяпер адбываецца ў месцы, дзе пахаваюць Каліноўскага


Жаўнеры ганаровых вартаў Літвы і Польшчы ў капліцы, дзе будуць пахаваныя паўстанцы. Жаўнеры з правага боку трымаюць у руках мадэль труны Кастуся Каліноўскага. 21 лістапада 2019 года. Фота – Дзяніс Дзюба/«Белсат»

«Белсат» наведаў могілкі Росы, дзе праходзіць рэпетыцыя ўрачыстасцяў перапахавання дваццаці ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў.

Ганаровыя варты Літвы і Польшчы праводзяць генеральную рэпетыцыю ўрачыстай цырымоніі перапахавання, якая распачнецца літаральна праз некалькі гадзінаў.

Музыкі з літоўскага войска на Росах. 21 лістапада 2019 года. Фота – Дзяніс Дзюба/«Белсат»
У капліцу ўносяць скрыні, на якіх падчас урачыстасцяў будуць стаяць труны паўстанцаў. 21 лістапада 2019 года. Фота – Дзяніс Дзюба/«Белсат»

 

Схема размяшчэння кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання. Парэшткі Каліноўскага будуць знаходзіцца ў труне пад нумарам 2. На схеме бачныя месцы важных гасцей і журналістаў. Фота – Дзяніс Дзюба/«Белсат»

 

Герб паўстання 1863–1864 гадоў на мадэлі труны Зыгмунта Серакоўскага. Фота – Дзяніс Дзюба/«Белсат»

 

Жаўнеры з Літвы і Польшчы падчас рэпетыцыі цырымоніі перапахавання паўстанцаў. 21 лістапада 2019 года. Фота – Дзяніс Дзюба/«Белсат»
Польскія жаўнеры рэпетуюць цырымонію ўрачыстасці перапахавання паўстанцаў 1863–1864 гадоў. 21 лістапада 2019 года. Фота – Дзяніс Дзюба/«Белсат»

 

Музыкі з літоўскага войска ідуць грэцца ў аўтобус падчас рэпетыцыі цырымоніі перапахавання ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў. 21 лістапада 2019 года. Фота – Дзяніс Дзюба/«Белсат»

Адначасова на могілках гарцэры (польскія байскаўты. – Заўв. «Белсат») запальваюць знічы над магіламі тых паўстанцаў, якія пазбеглі павешання на Лукішках і якія здолелі вярнуцца з Сібіры.

«Грамадскі камітэт апекі над Старымі Росамі і Арганізацыя польскіх гарцэраў у Літве вырашылі ўшанаваць памяць паўстанцаў 1863-1864 гадоў сёння, бо заўтра ў сувязі з захадамі бяспекі мы б не маглі зрабіць», – кажа «Белсату» Аліна Абалевіч з Польскага дыскусійнага клубу.

Чальцы грамадскага камтітэту апекі над Старымі Росамі ўскладаюць знічы на магіле аднаго з удзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў. 21 лістапада 2019 года. Фота – Дзяніс Дзюба/«Белсат»

 

Жаўнеры ганаровай варты літоўскага войска грэюцца ў аўтобусе. 21 лістапада 2019 года. Фота – Дзяніс Дзюба/«Белсат»

 

Могілкі Росы. Фота – Дзяніс Дзюба/«Белсат»

Паводле ўдзельнікаў рэпетыцыі, яна працягнецца прыкладна да 19-й гадзіны, пасля чаго могілкі будуць зачыненыя.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў