Што прадаюць у менскіх гэндмэйд-крамах?


Карэспандэнт Belsat.eu прагуляўся па сталічных крамах з гэндмэйд-вырабамі і выставачных пляцоўках, дзе прадаюць калядныя і навагоднія ўпрыгожванні.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Парадавала тое, што ў адрозненне ад папярэдняга года на выставе ёлачных цацак у Нацыянальным гістарычным музеі зʼявіліся шары з беларускімі арнаментамі, а таксама паштоўкі ад Symbal.by. Дарэчы, ў краме Symbal.by, што ў ГЦ «Маскоўска-Венскі», шары з Пагоняй разбіраюць, як гарачыя піражкі.

Тым, хто замест сінтэзу сучаснасці і традыцыі аддае перавагу традыцыі ў чыстым выглядзе, лепш пайсці па калядныя ўпрыгожванні ў этнакраму «Рагна». У беларускіх вёсках не было ёлачных шароў з арнаментам на шкле. Нашыя продкі выкарыстоўвалі даступныя матэрыялы: дрэва, салома, лаза, воск, гліна. У краме «Рагна» галоўны калядны персанаж – каза, зробленая з лямца, тканіны, дрэва і гліны.

У галерэі «Славутасць» можна набыць традыцыйнага саламянага павука. Раней беларусы трымалі яго ў хаце, каб абараніцца ад нячыстай сілы. Павука аднаўлялі на Каляды, а старога спальвалі. У гэтай краме можна знайсці мноства традыцыйных для Беларусі саламяных цацак у выглядзе званочкаў, анёлаў, шышак.

У Цэнтральнай кнiгарні, ГЦ «Кірмаш», «Славутасць» і на «Калядным кiрмашы» ў галерэі «Ў» вы можаце набыць драўляныя і льняныя лялькі Дзядоў Марозаў, снегавікоў ды снягурак ў патрыятычных касцюмах.

Набывайце сваё!

belsat.eu

Стужка навінаў