Што не так з расейскай версіяй гандлёвых сувязяў Турцыі і «Ісламскай дзяржавы»?


Беларускі палітолаг Юрый Царык (раней працаваў у Інфармацыйна-аналітычным цэнтры пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі) апублікаваў на сайце газеты «Советская Белоруссия» артыкул, у якім ставіць пад сумнеў высновы расейскага вайсковага ведамства адносна турэцкіх закупак нафты ў баевікоў «Ісламскай дзяржавы» (ІД).

«Падчас афіцыйнага брыфінгу Мінабароны РФ былі пазначаныя тры ключавыя маршруты, якія выкарыстоўваюцца ІД для экспарту нафты ў Турцыю ці праз Турцыю ў іншыя краіны. Гэта ўсходні маршрут, які вядзе да Джызрэ; паўночны маршрут праз Камішлія (Аль-Камышлы) на турэцкі Батман; і заходні маршрут праз Рэйханлы і Азаз на Дэрт’ёл.[/vc_column_text][vc_single_image image=”54606″ img_size=”large”][vc_column_text]Глядзіце таксама >>> Эрдаган заявіў аб датычнасці Расеі да гандлю нафтай з «Ісламскай дзяржавай»

Заходнія аналітыкі адзначаюць з гэтай нагоды грандыёзную нестыкоўку: ні адзін з пазначаных калідораў не кантралюецца ІД у дастатковай меры. Ваколіцы сірыйскіх гарадоў Баб аль-Хава і Баб аль-Салямэх (заходні маршрут) кантралююцца Свабоднай сірыйскай арміяй. Правінцыя Хасаках (паўночны маршрут) кантралюецца часткова войскамі Башара аль-Асада і часткова – арабска-курдскімі фармаваннямі, якія карыстаюцца падтрымкай ЗША, і тымі, хто ваюе супраць ІД. А ваколіцы Камішлія цалкам падкантрольны курдам. Рэгіён Захо (усходні маршрут у Іраку) таксама падкантрольны курдам – сілам Пешмэрга (узброеныя курдскія фармаванні ў Іракскім Курдыстане) і Курдскаму рэгіянальнаму ўраду, – піша палітолаг. – Такім чынам, на думку Міністэрства абароны РФ, экспартаваць нафту ІД дапамагаюць заклятыя ворагі ІД – курды, якія ваявалі з турэцкім урадам (успомнім бойню ў Кабані ды іншыя эпізоды), а таксама памяркоўныя паўстанцы. А ўжо пасля, так бы мовіць, да іх далучаюцца туркі.

Карціна, вядома, цікавая. Яе можна было б спісаць на своеасаблівае разуменне Масквой праблемы «Ісламскай дзяржавы». Як вядома, расейскі бок не адрознівае памяркоўную і радыкальную апазіцыйныя групоўкі ў Сірыі, а таксама ІД, і лічыць іх усіх у аднолькавай ступені тэрарыстамі. Дарэчы, на прыведзеным слайдзе прадстаўніка Мінабароны такой сілы, як памяркоўная апазіцыя і Свабодная сірыйская армія няма наагул.

Глядзіце таксама >>> Уладзімір Пуцін: Алах пакараў Турцыю. Памідоры – гэта толькі пачатак

Але нават з улікам гэтых асаблівасцяў застаецца яшчэ адна незразумелая і вытлумачальная рэч. І палягае яна на тым, што расейскае Мінабароны не палічыла неабходным згадаць адзіны калідор праз сірыйска-турэцкую мяжу, які застаецца пад непасрэдным і эфектыўным кантролем «Ісламскай дзяржавы» – калідор праз правінцыю Алепа (кантрольна-прапускны пункт Джарабюлюс) на Бірэджык або Газіянтэп.

Здавалася б, гэты просты шлях на тэрыторыю меркаваных «гандлёвых партнёраў» ІД у Турцыю павінен быў разглядацца ў першую чаргу. Аднак гэтага не адбылося. Адным словам, акцэнты ў дзеяннях Расеі на Блізкім Усходзе застаюцца не цалкам зразумелымі», – канстатуе ў сваім артыкуле Юрый Царык.

Нагадаем, што 24 лістапада Турцыя збіла расейскі бамбавальнік Су-24, які парушыў паветраную прастору краіны. Міністэрства абароны Расеі заяўляе, што расейскі бамбавальнік знаходзіўся выключна над сірыйскай тэрыторыяй і што «парушэння паветранай прасторы Турцыі не было».

Пасля гэтага адносіны паміж Расеяй і Турцыяй абвастрыліся.

ЮВ, belsat.eu, паводле sb.by[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў