Што будзе 18 жніўня? План пратэсту


У Беларусі працягваецца 10-ы дзень пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў. Сабралі для вас асноўныя планы на гэты дзень.

У Менску да Купалаўскага тэатру, дзе за ўдзел у дэманстрацыях і заявы звольнілі дырэктара Паўла Латушку, прыехаў міністр культуры Юрый Бондар. Да ўстановы падтрымаць пратэстоўцаў ужо прыбыла прадстаўніца аб’яднаных штабоў Марыя Калеснікава.

Артысты Купалаўскага тэатра абвясцілі, што міністр культуры спазняецца і прыедзе ў 11: 00. 18 жніўня, Менск, Беларусь.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Міністр культуры Беларусі Ю. Бондар пад Купалаўскім тэатрам. 18 жніўня, Менск, Беларусь.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Артысты Купалаўскага тэатра абвясцілі, што міністр культуры спазняецца і прыедзе ў 11: 00. 18 жніўня, Менск, Беларусь.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Артысты Купалаўскага тэатра абвясцілі, што міністр культуры спазняецца і прыедзе ў 11: 00. 18 жніўня, Менск, Беларусь.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

А 12:00 у сацсетках заклікаюць прыйсці да СІЗА-1 на Валадарскага ў Менску, дзе змяшчаецца Сяргей Ціханоўскі, каб павіншаваць яго «гучна-гучна» з днём народзінаў.

Каля турмы на Валадарскага збіраюцца людзі, каб павіншаваць Сяргея Ціханоўскага З Днём Нараджэння. 18 жніўня, Менск, Беларусь.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu
Каля турмы на Валадарскага збіраюцца людзі, каб павіншаваць Сяргея Ціханоўскага З Днём Нараджэння. 18 жніўня, Менск, Беларусь.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

Таксама тэлеграм-канал заклікае падтрымаць працаўнікоў заводаў «Атлант» і МТЗ, выказваць салідарнасць з работнікамі БТ, ОНТ і СТВ, пачынаць забастоўкі на іншых прадпрыемствах.

З раніцы каля Макаёнка, 9 мае ісці канцэрт забароненых у Беларусі музыкаў, піша Каця Пытлева.

А 19:00 у Чырвоным касцёле пачнецца экуменічная малітва за Беларусь.

У гэты ж час NEXTA заклікае збірацца ў Менску на Плошчы Незалежнасці і плошчах іншых гарадоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў