Што адбывалася ў Беларусі на сямнаццаты дзень пратэстаў? Асноўнае

Нягледзячы на затрыманні і жорсткую рэакцыю ўладаў, людзі працягваюць выходзіць на мірныя пікеты.

17 дзень запар беларусы выходзяць на пратэсты бадай што ва ўсіх гарадах і мястэчках краіны. Мірныя пікетоўцы патрабуюць правядзення сумленных выбараў, спынення гвалту з боку сілавікоў, вызвалення палітзняволеных. Дзень прайшоў насычана.

У Маладзечне развіталіся з пратэстоўцам, якога знайшлі павешаным у Менску. Мікіта Крыўцоў знік 12 жніўня падчас разгонаў пратэстаў. У Следчым камітэце кажуць, што смерць не мае крымінальнага характару, сваякі ў гэта не вераць.

Пахаваньне ўдзельніка пратэстаў у Менску Мікіты Краўцова, якога не маглі знайсці дзесяць дзён. 25 жніўня 2020 года. Маладзечна, Беларусь. Фота: Vot-tak.tv / «Белсат»

Падрабязней пра развітанне з Мікітам глядзіце тут.

А 15-ай гадзіне ў Менску перад будынкам Міністэрства адукацыі пачаўся мітынг: настаўнікі выйшлі, бо напярэдадні Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра тое, што школы ў краіне дзяржаўныя і іншадумства там быць не можа.

Удзельніца акцыі падтрымання сумленных настаўнікаў каля Міністэрства адукацыі ў Менску. 25 жніўня 2020 года. Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат» / Vot-tak.tv
Удзельніцы акцыі падтрымання сумленных настаўнікаў у Менску. 25 жніўня 2020 года. Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат» / Vot-tak.tv

Увесь час каля настаўнікаў пастаянна ездзілі аўтазакі. У акцыі ўзялі удзел некалькі сотняў чалавек. «Белсат» вёў адтуль стрым.

А вечарам на пл. Незалежнасці ў Менску выйшлі людзі з нагоды 29-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Менавіта ў гэты дзень у 1991 годзе набыла канстытуцыйную моц дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце. І Беларусь стала сапраўды незалежнай! Як выглядала свята, глядзіце ў нашым фотарэпартажы. І абавязкова паглядзіце спецыяльнае выданне, прысвечанае 17 дню пратэстаў.

Свята Незалежнасці. Менск, пл. Незалежнасці, 25 жніўня. Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Менск, пл. Незалежнасці, мітынг 25 жніўня. Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Ніна Багінская. Менск, пл. Незалежнасці, 25 жніўня. Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Менск, пл. Незалежнасці, мітынг 25 жніўня. Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

На жаль, не абыйшлося без затрыманняў. Праваабаронцы паведамляюць пра некалькіх затрыманых па ўсёй Беларусі 25 жніўня. Як паведамлялі Belsat.eu відавочцы, у тым ліку затрымалі на скрыжаванні вуліцы Валадарскага і пр-ту Незалежнасці хлопца з бел-чырвона-белым сцягам на плячах. Сваё прозвішча ён паведаміць не паспеў.

Hавiны