Што адбываецца з двума беларусамі, якія зараз хаваюцца ў амбасадзе Швецыі?


Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі. Фота прадстаўлена рэдакцыі

Віталь Кузнечык распавёў «Белсату», што зараз з імі ўсё добра: супрацоўнікі шведскай амбасады далі ім спальныя месцы і сродкі гігіены, мужчынаў кормяць.

Колькі яшчэ яны будуць так змушаныя хавацца – невядома. Віталь кажа, што іхны лёс вырашаецца на самым высокім узроўні.

«Да нашых сваякоў прыходзілі, пыталі пра нас. Але пакуль што моцнага ціску на іх не было. Думаю, гэта толькі наперадзе. У нас добры настрой, мы наладжаныя ісці да канца ды зрабіць усё, каб не патрапіць у лапы карнікаў», – кажа Віталь Кузнечык.

11 верасня жыхары Віцебску Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі пераскочылі плот амбасады Швецыі ў Менску. Мужчынаў затрымалі 6 верасня за ўдзел у акцыі салідарнасці.

Hавiны
Што з двума віцяблянамі, якія хаваюцца на тэрыторыі амбасады Швецыі?
2020.09.12 15:15

belsat.eu

Стужка навінаў