Што адбываецца ў Горадні пасля затрымання Сяргея Ціханоўскага. СТРЫМ

Працяг акцыі ў Горадні. Ціханоўскі за кратамі

Стрым! Што адбываецца ў Горадні пасля затрымання Сяргея Ціханоўскага?Ужо разгарнулі пляцоўку па збору подпісаў.https://naviny.belsat.eu/news/shto-adbyvaetstsa-u-goradni-paslya-zatrymannya-syargeya-tsihanouskaga-strym/

Opublikowany przez Белсат TV Sobota, 30 maja 2020

У Горадні працягваюць збіраць подпісы за Святлану Ціханоўскую.

У пятніцу ў Горадні падчас пікету па збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты Святланы Ціханоўскай затрымалі ейнага мужа Сяргея Ціханоўскага. У суботу ў горадзе працягваюць збіраць подпісы за Святлану. Што кажуць людзі? Глядзіце наш стрым.

Пікет Святланы Ціханоўскай у Горадні,
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

Шмат хто з наведнікаў кажуць, што ўчорашнія брутальныя затрыманні адыгралі не апошнюю ролю ў іх жаданні прыйсці сюды і паставіць подпіс. Таксама адзначаюць, што яны хочуць «выправіць колішнюю памылку».

«Улады хочуць запалохаць людзей учорашнімі затрыманнямі. Аднак ім гэта не ўдалося: людзі праявілі салідарнасць і прыйшлі і сёння падпісацца. Гэта паказвае, што людзі не тыя, як 30 гадоў таму», – сцвярджае гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель.

Пікет Святланы Ціханоўскай у Горадні, Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

Ужо на пачатку пікету падпісацца за Святлану прыйшло каля сотні чалавек.

ВЯ / КТ belsat.eu

Стужка навінаў