«Штат з прыемным славянскім выглядам»: менская клінінгавая кампанія хваліцца расізмам


Менская кампанія «Чисто-дома», якая прыбірае сталічныя офісы і кватэры, запэцкала сваю рэпутацыю расізмам.

На сваім сайце гэтая невялічкая кампанія пераконвае патэнцыйных кліентаў: «мы лепшыя ў свеце чысціні і парадку». Першым доказам сваёй выключнасці на сталічным клінінгавым рынку «Чисто-дома» (сайт называецца «Ася сервис чистоты») лічыць наяўнасць у штаце кампаніі працаўнікоў з беларускім грамадзянствам і «прыемным славянскім выглядам».

Скрыншот з ася.бел

Паводле вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, такія фармулёўкі – «нагода правесці пракурорскую праверку».

«Гэта парушэнне Канстытуцыі. Тут ёсць прыкметы расізму і дурасці. Кіраўніцтва кампаніі павінна прыбраць гэта з сайту. Беларусь – шматнацыянальная краіна, а права на працу маюць усе, незалежна ад знешнасці», – распавёў у каментары Belsat.eu Алесь Бяляцкі.

Фота з «Instagram’у» «Чисто-дома».

Атрымаць каментар у «Чисто-дома» не ўдалося: на нашыя тэлефанаванні кампанія не адказвае.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў