«Штадлер» у Беларусі распачне стварэнне трамваяў і цягнікоў для Еўропы


Група кампаніяў «Штадлер», якая працуе каля Менску, мае намер пашырацца. Кампанія плануе распачаць вытворчасць новай прадукцыяй, з якой зможа выйсці не толькі на рынак Расеі, але і Заходняй Еўропы. У прыватнасці такія перспектывы былі агучаныя кіраўніцтвам фірмы падчас сустрэчы з першым намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандрам Турчынам.

Кіраўнік кампаніі Петэр Шпулер праінфармаваў Аляксандра Турчынава пра планы стварэння на тэрыторыі Беларусі вытворчасці па пераабсталяванні для трамваяў і цягнікоў. З гэтай прадукцыяй «Штадлер – Менск» разлічвае выйсці ў тым ліку на рынкі краінаў Заходняй Еўропы. Таксама плануецца пашырыць вытворчасць вагонных кузаваў.

Швейцарская кампанія «ШтадлерРэйл Груп» больш за 75 гадоў ёсць адным з вядучых еўрапейскіх вытворцаў чыгуначнага рухомага складу. На прадпрыемствах кампаніі працуе больш за сем тысячаў працаўнікоў (уключаючы ЗАТ «Штадлер Менск») больш чым у 20 падраздзяленнях. У склад групы «Штадлер» уваходзяць філіялы, размешчаныя ў Швейцарыі, Нямеччыне, Вугоршчыне, Польшчы, Чэхіі, Беларусі, а таксама пусканаладачныя (сэрвісныя) цэнтры ў Швейцарыі, Алжыры, Італіі, Аўстрыі, Вугоршчыне і Нідэрландах.

Фота
Менскае метро атрымае новыя цягнікі Stadler. Як яны выглядаюць?
2018.03.16 20:44

СК, belsat.eu

Стужка навінаў