Штабы Бабарыкі, Цапкалы і Ціханоўскай заявілі пра аб’яднанне


Апублікаваная сумесная заява перадвыбарчых штабоў Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы і Святланы Ціханоўскай.

У заяве адзначаецца, што 16 ліпеня прайшла сустрэча прадстаўнікоў трох перадвыбарчых штабоў – Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі.

Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала. Фота з сацсетак

«Мы аб’ядноўваем свае намаганні!» – гаворыцца ў заяве.

Перадвыбарчыя штабы аб’ядноўваюцца на падставе 5 базавых прынцыпаў:

  • яны будуць заклікаць выбарнікаў прыйсці на выбары 9 жніўня 2020 года і галасаваць;⠀
  • вызваленне палітвязняў, эканамічных зняволеных, а таксама перагляд іх спраў незалежнымі судамі;⠀
  • правядзенне паўторных сумленных выбараў пасля 9 жніўня;
  • інфармаванне выбарнікаў аб неабходнасці «абараняць свой голас рознымі спосабамі»;⠀
  • заклік да ўдзелу ў ініцыятывах за сумленныя выбары: «Сумленныя людзі», «Права выбару», «Рух Праўда» ды інш., станавіцца назіральнікамі.

«Мы працягваем працаваць – далучайцеся да большасці! Выконвайце прынцыпы кампаніі, распавядайце пра іх сябрам, пераконвайце тых, хто яшчэ сумняваецца. Разам – пераможам!»

Нагадаем, 14 ліпеня ЦВК адмовіўся рэгістраваць у якасці кандыдатаў на прэзідэнта Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. Святлана Ціханоўская была зарэгістраваная.

Hавiны
Стаў вядомы графік выступаў кандыдатаў у прэзідэнты на радыё і тэлебачанні
2020.07.14 17:31

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў