Штабы Бабарыкі, Цапкалы і Ціханоўскай дадуць супольную прэс-канферэнцыю


17 ліпеня штабы адразу трох прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду дадуць супольную прэс-канферэнцыю адносна будучых дзеянняў.

У падзеі прымуць удзел прадстаўнікі Святланы Ціханоўскую, якую зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты, і Віктара Бабарыкі ды Валера Цапкалы.

Марыя Калеснікава (кіраўнічка штабу Бабарыкі), Святлана Ціханоўская (кандыдатка ў прэзідэнты), Вераніка Цапкала (жонка экс-прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Валера Цапкалы). Фота даслалі ў рэдакцыю Belsat.eu

«Праводзіліся апошнія два тыдні шэраг падзеяў, і заўтра вы даведаецеся больш падрабязна пра вынік гэтых мерапрыемстваў на прэс-канферэнцыі, якая будзе давацца штабамі Бабарыкі, Цапкалы і Ціханоўскай», – паведаміў у эфіры «Белсат Zoom» кіраўнік штабу Цапкалы Андрэй Ланкін.

На прэс-канферэнцыі плануецца выступіць з супольнай заявай.

Hавiны
«Гэта можа кардынальна змяніць сітуацыю». Ці здолеюць аб’яднацца Ціханоўская, Цапкала і Бабарыка?
2020.07.15 17:38

МГ belsat.eu

Стужка навінаў