Штаб Ціханоўскай прапанаваў пачаць дыялог пра мірную перадачу ўлады


Яны падтрымалі мірных дэманстрантаў. Заява была апублікаваная ў Telegram-канале «Пул первой».

У аб’яднаным штабе Святланы Ціханоўскай. Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

Штаб Святланы Ціханоўскай падтрымаў мірных пратэстоўцаў. Яны апублікавалі наступную заяву:

«Мы падтрымліваем усіх, хто пратэстуе супраць фальсіфікацыяў і змагаецца за свае правы мірнымі шляхамі. Мы салідарныя з усімі, хто адстойвае сваё права на лепшую будучыню для сябе і сваіх дзяцей. Мы супраць гвалту і просім улады не ўжываць гвалт супраць мірных грамадзянаў. Мы прапаноўваем пачаць дыялог пра мірную перадачу ўлады народ без гвалту і ўзрушэнняў».

Сама Святлана была змушаная з’ехаць уначы ў Літву пасля таго, як яна правяла 7 гадзінаў без адвакатаў у ЦВК. Як стала вядома пазней, кандыдатку на прэзідэнта ўлады змусілі зʼехаць.

Потым некалькі праўладных Telegram-каналаў апублікавалі зварот Ціханоўскай, у якім яна заклікала людзей не выходзіць на вуліцы. Імаверна, Ціханоўская запісала гэтае відэа пад ціскам.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў