Штаб Навальнага знайшоў у былога мэра Хабараўска шэсць дамоў у ЗША


Сям’я былога мэра Хабараўска Аляксандра Сакалова, які кіраваў горадам 18 гадоў, валодае шасцю дамамі ў ЗША коштам больш за шэсць мільёнаў долараў. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні штаба Аляксея Навальнага ў Хабараўску.

У штабе паведамілі, што пяць дамоў размешчаны ў Каліфорніі, яшчэ адзін – у штаце Вашынгтон. Нерухомасць была набытая ў перыяд з 2004 па 2018 год. У іх набыцці прымала ўдзел жонка былога мэра Леанора Сакалова, а таксама іх дзеці Алена і Аляксей, якія зараз зʼяўляюцца ўласнікамі нерухомасці.

Удзельнікі расследавання выказалі здагадку, што Аляксандр Сакалоў мае від на жыхарства ў ЗША ці спрабаваў яго атрымаць.

У расследаванні таксама распавядаецца, як асоба, блізкая да Сакалова, набывала па заніжаным кошце ўнітарнае прадпрыемства, ва ўласнасці якога знаходзяцца гандлёвыя комплексы ў Хабараўску.

Аляксандр Сакалоў быў мэрам Хабараўска з 2000 года па верасень 2018 га. Па сцвярджэнні штаба Навальнага, людзі, звязаныя з былым мэрам, захавалі свае пасады ў органах улады пасля яго сыходу.

СК belsat.eu

Стужка навінаў