Штаб Бабарыкі прапаноўвае рабіць стрымы з выбарчых участкаў


Гэтая прапанова – адказ на абмежаванне колькасці назіральнікаў на выбарчым участку. Аб гэтым сёння, 22 ліпеня, сказаў юрыст штабу Максім Знак падчас стрыму.

Юрыст штабу Віктара Бабарыкі Максім Знак распавёў, што рашэнне ЦВК аб змяншэнні колькасці назіральнікаў на ўчастках не было нечаканым.

Юрыст Максім Знак. Скрыншот са стрыму

Паводле юрыста штаба, аніякіх абмежаванняў у заканадаўстве не прапісана. Зараз на ўчасткі пусцяць назіральнікаў у парадку чаргі: хто зарэгістраваўся раней, той і патрапіць на ўчастак.

Зараз Максім Знак прапаноўвае два варыянты. Першы: абскарджанне пастановы. Аднак у эфектыўнасць скаргаў з папярэдняга досведу штабу юрыст не вельмі верыць.

Аб’ектыў
У адказ на рэпрэсіі беларусы аб‘ядноўваюцца
2020.07.02 23:20

Іншы варыянт: прапанаваць паставіць на кожным участку відэатрансляцыю са стрымам, каб кожны ахвочы мог пабачыць, што адбываецца на ўчастку. Максім Знак называе гэтае рашэнне «win-win»: стрымы дапамогуць забяспечыць бяспеку назіральнікаў перад інфекцыяй, а кожны ахвочы здолее пераканацца ў сумленнасці выбараў.

Тым, хто ўжо зарэгістраваўся як назіральнік, штаб раіць не адчайвацца і прыходзіць на ўчасткі. У скрайнім выпадку можна паназіраць за выязным галасаваннем, сачыць за яўкай, знаёміцца з дакументамі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў