Штаб Бабарыкі патрабуе спыніць пераслед сваіх прыхільнікаў


Увечары 16 чэрвеня, на некалькі дзён пазней вызначанага законам тэрміну, суд Маскоўскага раёну Менску разгледзеў скаргі Святланы Купрэевай і ейнага адваката на затрыманне. Пасяджэнне суда праходзіла ў закрытым рэжыме, аднак вядома, што абедзве скаргі былі адхіленыя, паведамляе TUT.by

Абарона настойвае на адсутнасці падставаў для затрымання Купрэевай, таму пастанова суда Маскоўскага раёна будзе таксама абскарджана ў вышэйшай інстанцыі. Звестак аб выстаўленні Купрэевай абвінавачвання няма, яна застаецца ў СІЗА КДБ у статусе падазраванай.

«Пастанова аб ужыванні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту атрымана абаронай толькі ўвечары 15 чэрвеня. Ужо 16 чэрвеня адвакатам пададзеная скарга ў суд на меру стрымання. Гэтая скарга яшчэ не разгледжаная.

Дачыненне Купрэевай да якіх-небудзь супрацьзаконных дзеянняў выклікае вялікія сумневы, паколькі яна не працавала ні ў Белгазпрамбанку, ні ў адной з фірмаў, дзе праходзілі ператрусы. Яна толькі з’яўляецца сяброўкай Віктара Бабарыкі. Грамадскасць звязвае пераслед Купрэевай з тым, што яна была ў ініцыятыўнай групе Бабарыкі», – заяўляюць у штабе патэнцыйнага кандыдата.

Пасля таго, як адваката не пускалі да Купрэевай некалькі дзён для аказання ёй юрыдычнай дапамогі, была пададзеная скарга ў Генеральную пракуратуру.

«Штаб Віктара Бабарыкі патрабуе спыніць беспадстаўны пераслед сваіх прыхільнікаў», – заяўляе каманда прэтэндэнта ў прэзідэнты.

11 чэрвеня раніцай працаўнікі ДФР забралі з дому і павезлі ў СІЗА КДБ сяброўку сямʼі Віктара Бабарыкі і чальца ягонай ініцыятыўнай групы, каардынатара па адным з раёнаў Менску Святлану Купрэеву. Яна не мела дачынення да працы ні ў адной фірме, звязанай з «Белгазпрамбанкам», з Бабарыкам у іх былі не дзелавыя, а выключна сяброўскія стасункі.

Hавiны
У Менску затрымалі сяброўку сям’і і чальца ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі
2020.06.16 00:25

КА belsat.eu

Стужка навінаў