Шры-Ланка аднаўляе смяротнае пакаранне


Урад Шры-Ланкі рыхтуе план аднаўлення смяротнага пакарання за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Майтрыпала Сірысена, паведамляе adaderana.lk.

Паводле яго, ён ужо падпісаў смяротнае пакаранне на чацвярых асуджаных, яно будзе выкананае ў найбліжэйшы час.

Смяротнае пакаранне дазволенае заканадаўствам Шры-Ланкі, але не ўжываецца апошнія 43 гады. Найвышэйшай мерай пакарання зараз з’яўляецца пажыццёвае зняволенне.

Hавiны
У Брунеі ўступіў у сілу шарыяцкі закон: за гомасексуальнасць будуць забіваць камянямі
2019.04.03 08:03

З крытыкай аднаўлення смяротнага пакарання ўжо выступілі праваабаронцы з Amnesty International, якія былі «шакаваныя» заявамі прэзідэнта Шры-Ланкі.

Праваабаронцы таксама адзначаюць адсутнасць інфармацыі, якая не дазваляе зразумець, ці вычарпалі асуджаныя юрыдычныя механізмы для аспрэчвання прысуду і ці ведаюць іх сваякі пра магчымае пакаранне іх смерцю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў