За, супраць, устрымаліся. Што думаюць кандыдаты на прэзідэнта пра Расею, сцяг і мову?


Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Да дня выбараў, 9 жніўня, у Беларусі застаецца трошкі больш за два тыдні. Да пачатку датэрміновага галасавання нават менш.

Сёлета ў выбарчых бюлетэнях, калі ЦВК раптам не вырашыць перадумаць ці хтосьці сам не здыме кандыдатуру, будзе пяць кандыдатаў: дзейны кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, прэтэндэнтка ад аб’яднаных штабоў Святлана Ціханоўская, сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Сяргей Чэрачань і экс-дэпутатка Ганна Канапацкая.

Каб беларусы маглі лепш арыентавацца ў прэтэндэнтах, мы зрабілі невялікую памятку адносна адказаў палітыкаў на шэраг папулярных пытанняў.

Таксама варта адзначыць, што Святлана Ціханоўская ў сваіх выступах падкрэслівае, што ейная праграма адрозніваецца ад стандартных абяцанняў іншых кандыдатаў і што сама яна не будзе нічога абяцаць беларусам.

«Для гэтага ёсць іншыя людзі, якія 26 гадоў не стрымліваюць сваіх абяцанняў», – кажа кандыдатка.

Таму на шэраг пытанняў яна не дае ці пакуль не дае выразных адказаў, засяроджваючыся перадусім на крытыцы ўладаў і збіранні вакол сябе збіранні вакол сябе пратэставага электарату.

Пры гэтым ёсць адзін пункт, які, прынамсі на словах, яднае ўсіх кандыдатаў – Беларусь павінная быць незалежнай.

Пятро Сідаровіч belsat.eu

Стужка навінаў