Схопленых сілавікамі вызваляюць у Жодзіне


З СІЗА ў Жодзіне сілавікі распачалі выпускаць затрыманых, паведамляе TUT.by.

Ноччу з ізалятара на Акрэсціна пачалі выпускаць затрыманых людзей. А 4 раніцы вызваляюць затрыманых у Жодзінскім СІЗА. Паводле звестак праваабаронцаў, на волю выйшлі 119 асобаў, у асноўным гэта жыхары Менску.

Людзі распавядаюць, што ў Жодзіна да іх ставіліся «больш-менш нармальна». Гвалт і здзекі чыніліся ў асноўным у аўтазаках і ў сталічных РУУС.

Пакуль людзі выходзяць, у СІЗА заязджае хуткая дапамога.

Раней намеснік міністра ўнутраных справаў Аляксандр Барсукоў каля Акрэсціна казаў, што ніякіх здзекаў не было. Вызваленыя людзі распавядаюць жахлівыя гісторыі.

Hавiны
У больніцы памёр дэманстрант. Жыхары Жодзіна сустрэліся з мэрам
2020.08.13 23:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў