Схопленую сілавікамі абаронцу Калеснікавай асудзілі


Абаронцу Марыі Калеснікавай Людмілу Казак судзілі ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску. Яе прызналі вінаватай у непадпарадкаванні працаўнікам міліцыі і прысудзілі штраф у памеры 675 рублёў, паведамляе TUT.by.

Людміла Казак.
Фота: advokat.by

Суддзя Кастрычніцкага суда Менску Аляксандр Рудэнка палічыў адваката Людмілу Казак вінаватай у парушэнні арт. 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). За гэтае парушэнне Людміле Казак суддзя прызначыў штраф у памеры 675 рублёў.

Людміла Казак перастала выходзіць на сувязь 24 верасня. Вечарам стала вядома, што яна знаходзіцца ў Цэнтральным РАУС сталіцы. На адваката склалі два пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням працаўнікам міліцыі).

Падчас суда Людміла Казак распавяла, што яна не магла прымаць удзел у масавай акцыі 30 жніўня, паколькі ў гэты дзень разам з сваёй дачкой была ў краме. Таму ў выніку гэтае абвінавачванне знялі.

«Калі я ішла па вуліцы Камуністычнай да аўтамабіля, мяне паклікаў мужчынскі голас. Гэта былі людзі ў масках, адзін у форме АМАПу, яны сталі запіхваць мяне ў аўтамабіль. Я стала пытацца, выкраданне ці гэта, яны нічога не адказалі, тады я стала супраціўляцца», – распавяла ў судзе Людміла Казак.

Казак звязвае сваё затрыманне з выкананнем свае прафесійных абавязкаў і абаронай Марыі Калеснікавай.

Hавiны
Журналісцкая супольнасць патрабуе вызвалення Ягора Марціновіча
2020.09.25 14:29

СК belsat.eu

Стужка навінаў