Шматлюдная працэсія ў Менску – адчыніліся «святыя брамы» (фотарэпартаж)


У асобных каталіцкіх касцёлах і санктуарыях па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі, адчыняюцца «святыя брамы», або «дзверы міласэрнасці».

13 снежня ў менскім касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) адбылося набажэнства, падчас якога менчукі пачулі ўрывак з папскай булы, у якой пантыфік абʼявіў Год міласэрнасці. Затым вернікі прайшлі працэсіяй па вуліцах Валадарскага і Камсамольскай да архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі на плошчы Свабоды, дзе адбылося адкрыццё «святой брамы».[/vc_column_text][vc_single_image image=”62530″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62622″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62538″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62542″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62546″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62550″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62554″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62558″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62570″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62574″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62578″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62582″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62586″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62590″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62594″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62598″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62602″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62606″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62610″ img_size=”large”][vc_column_text]У Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі «дзверы міласэрнасці» адчыняцца ў асобных касцёлах і санктуарыях Менску, Магілёва і Будслава, у Гарадзенскай дыяцэзіі – у Горадні ды Лідзе, у Віцебскай – у Віцебску і Браславе, а ў Пінскай – у Пінску, Гомлі, Баранавічах і Берасці.

Год Божай міласэрнасці, абʼяўлены Папам Рымскім Францішкам, пачаўся 8 снежня – у 50-годдзе завяршэння Другога Ватыканскага сабору, які стаў «актам міласэрнасці ў дачыненні да Касцёлу і чалавецтва». На пачатак года міласэрнасці пантыфік адкрыў «святыя брамы» ў базіліцы святога Пятра ў Ватыкане.

«Святыя брамы» адчыняюцца толькі ў юбілейныя гады, якія абʼяўляе Папа Рымскі. Праходжанне праз іх дае дараванне часовай кары за ўжо спавяданыя грахі. У розныя перыяды гісторыі Касцёлу «святыя брамы» адчыняліся толькі ў ватыканскай базіліцы святога Пятра, у рымскіх базіліках Маці Божай Вялікай, святога Яна на Латэране і святога Паўла за Аўрэліянавымі мурамі. Аднак сёлета папа Францішак упершыню ў гісторыі Каталіцкага Касцёлу дазволіў адчыняць «дзверы міласэрнасці» ў асобных дыяцэзіях, касцёлах і санктуарыях.

МЯ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў