Шматдзетныя мамы будуць працаваць па 7 гадзін на дзень без страты заробку


Міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч праанансавала змены ў працоўным кодэксе, якія будуць датычыцца працы шматдзетных. Прапануецца, што шматдзетныя будуць працаваць сем гадзін замест васьмі без страты заробку, піша БелТА.

– Мы ўважліва паглядзелі на магчымасці Працоўнага кодэкса і сёння прапанавалі шматдзетным мамам перайсці на гнуткі графік, скарочаны з васьмі да сямі гадзін працоўны дзень. Пры гэтым у поўным абʼёме захаваецца заробак, як за васьмігадзінны працоўны дзень. Нас падтрымалі, у 2021 годзе мы будзем уваходзіць у чарговы раз з пэўнымі карэкціроўкамі ў Працоўны кодэкс, таму будзем прапаноўваць дэпутатам, каб яны нас таксама падтрымалі, – распавяла Ірына Касцевіч.

Таксама Касцевіч адзначыла, што ўвядзенне сямейнага капіталу апынулася надзвычай эфектыўным.

– Сёння ў нас 110 тыс. шматдзетных семʼяў, і мы назіраем на працягу працы сямейнага капіталу сурʼёзны значны рост, – адзначыла яна.

Касцевіч распавяла, што сямейным капіталам ужо паспелі скарыстацца 24 тыс. семʼяў: 90% на жыллё, 6% – на адукацыю для старэйшых дзяцей, 4% – на медыцынскія паслугі.

МД belsat.eu

Стужка навінаў