Шматдзетныя – да пабачэння. Крэдыты на жытло будуць толькі для сілавікоў

Наталля
Літоўская
Эксперт па нерухомасці

За апошнія некалькі гадоў беларусам магло здацца, што краіна ў частцы іпатэчнага крэдытавання рухаецца ў правільным кірунку. Сям’я з сярэднімі па краіне даходамі магла прадаць нейкую спадчыну, адкласці, а на траціну ці палову кватэры грошы ўзяць у крэдыт. Так, крэдыты ніколі не былі таннымі, але крэдытавалі некалькі банкаў, стаўка рэфінансавання зніжалася і перспектывы здаваліся светлымі і выразнымі.

Колькі гэта доўжылася? Мабыць, канец 2017-га – пачатак 2018-га можна назваць першым крэдытным бумам. Канец 2019 года і пачатак 2020-га быў найлепшым часам для тых, хто браў вялікі крэдыт, што перавышае ўласныя назапашванні. На пачатак года камерцыйныя крэдыты на агульных падставах і па партнёрскіх праграмах з забудоўнікамі выдавала шэсць банкаў.

Увесну пайшлі першыя «званочкі» – банкі адзін за адным пачалі згортваць крэдытаванне другаснай нерухомасці. Затым сталі знікаць крэдыты на новабудоўлі на агульных падставах. Даўжэй за ўсіх пратрымаліся, захоўваючы партнёрскія праграмы з забудоўнікамі, «Белінвестбанк» і «Беларусбанк». З 9 верасня Беларусбанк абвесціў аб згортванні крэдытавання новабудоўляў у межах партнёрскіх праграм. Усе. Нават «Менск Мір» ад «Дана Гоўлдынгс».

Рынак нерухомасці стаіць над прорвай – людзям ужо не да куплі жылля

На фоне гэтай навіны неяк згубілася яшчэ адна.

Галоўны крэдытор шматдзетных згарнуў крэдытаванне па 240-м указе

З 10 верасня ў Беларусбанку (галоўным крэдыторы ўсіх ільготнікаў) прыпынілі прыём дакументаў на атрыманне крэдытаў на будаўніцтва або рэканструкцыю жылых памяшканняў з выкарыстаннем субсідыі на яго пагашэнне паводле 240-га загаду. Нагадаем, паводле гэтага ўказу з моманту яго прыняцця крэдытаваць маладыя сем’і з непаўналетнімі дзецьмі, шматдзетныя, семʼі з дзецьмі-інвалідамі, дзеці-сіроты.

Афіцыйна Беларусбанк на льготных умовах яшчэ выдае крэдыты толькі паводле загаду № 13. Пра гэты дакумент ужо даўно не ўспаміналі. Прычына простая – у ім таксама пазначаныя шматдзетныя, дзеці-сіроты, жыхары малых населеных пунктаў, маладыя семʼі, толькі вось рэальна паводле яго з 2018-га крэдытаваліся ў асноўным іншыя катэгорыі «ільготнікаў» – сілавы блок. Напрыклад, у гэтым годзе для іх паводле праграмы будаўніцтва жытла мусілі ўзвесці па ўсёй краіне з дзясятак новых дамоў.

Нічому не вучымся. Курс расце, а беларусы набралі валютных растэрміновак

Вось спіс тых, каму належыць крэдыт пад 5 % гадавых:

  1. Вайскоўцам, асобам радавога і начальніцкага складу Следчага камітэту, Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз, органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў КДК, органаў і падраздзяленняў у надзвычайных сітуацыях, што праходзяць вайсковую службу, службу ў Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, органах унутраных спраў, органах фінансавых расследаванняў КДК, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях.
  2. Суддзям.
  3. Пракурорскім работнікам.

На сайтах трох банкаў – «Белінвестбанку», «Прыёрбанку», «Белаграпрамбанку» – на момант рыхтавання матэрыялу яшчэ былі раздзелы «крэдыт з субсідыяй» – чытай, крэдыт паводле 240-га загаду. Але няма ўпэўненасці, што заяўкі на крэдытаванне будуць яшчэ прымаць да таго моманту, калі вы скончыце чытаць гэты тэкст.

Наагул гульні ў дзяржаўны клопат пра народ і дзяцей у прыватнасці скончыліся. Ва ўмовах татальнага недахопу сродкаў улады вызначыліся з прыярытэтамі.

Што будзе з цэнамі на менскія новабудоўлі без Лукашэнкі?

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

Больш матэрыялаў