Шлюбы беларускай апазіцыі


Пачыналася ўсё сур’ёзна: з імпічменту Аляксандру Лукашэнку. З чыста спартыўнай цікавасці «Белсат» падлічыў, колькі саюзаў стварыла беларуская апазіцыя з 1996 года.

Да гэтага подзвігу нас падштурхнуў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які днямі заявіў пра стварэнне новай кааліцыі – правацэнтрысцкай. Апрача АГП, у яе маюць увайсці Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Партыя БНФ і Рух «За свабоду».

«Ніколі такога не было ў нашай гісторыі. Кааліцыі былі розныя, пляцоўкі былі розныя, але паводле ідэалагічнага падыходу правацэнтрысты яшчэ ніколі не аб’ядноўвалі свае намаганні», – сказаў Анатоль Лябедзька.

Такога сапраўды не было. Затое былі левацэнтрысцкая канфедэрацыя «За сацыяльныя перамены» (у 2001-м) і Кааліцыя дэмакратычных цэнтрыстаў (у 2004-м). І тут мы вырашылі падлічыць: а колькі разоў апазіцыя ўжо спрабавала аб’яднацца на розным узроўні. Аказалася, як мінімум 18.

Упершыню гэта адбылося ў 1996 годзе пад эгідаю Нацыянальнага кангрэсу «У абарону дэмакратыі, супраць дыктатуры», тады рыхтаваўся імпічмент Аляксандру Лукашэнку. Паспрыяў гэтаму старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савету XIII склікання Сямён Шарэцкі, які сабраў на таемную нараду прадстаўнікоў пяці найбуйнейшых партыяў: Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), Партыі камуністаў Беларусі (ПКБ), Аграрнай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» (БСДП НГ) і Партыі БНФ. Першыя тры з іх мелі свае фракцыі ў ВС.

Прэзідыум Вярхоўнага Савета 13-га склікання, злева направа: Генадзь Карпенка, Сямён Шарэцкі, Васіль Новікаў, Юрый Малумаў, лістапад 1996 года. Фота bymedia.net[/vc_column_text][vc_column_text]Пасля таго, як план з імпічментам не атрымаўся, Прэзідыум ВС паспрабаваў з дапамогаю Еўразвязу заключыць з Лукашэнкам пагадненне, патрабуючы аднавіць працу Вярхоўнага Савету. З гэтага таксама нічога не выйшла, і ў выніку ЕЗ абмежаваў кантакты з беларускімі ўладамі. Яшчэ раз кангрэс сабраўся дзеля падрыхтоўкі выбараў прэзідэнта ў 1999 годзе. У іх стартавалі былы прэм’ер-міністр Міхаіл Чыгір (ад АГП) і Зянон Пазняк (ад БНФ). Апошні пасля зняў сваю кандыдатуру, у выніку прэзідэнцкая кампанія развалілася, а партыя раскалолася на Партыю БНФ і КХП БНФ. Але ўласна выбары і засталіся тою тэмай, дзеля якой кангрэс працягваў збірацца.

[/vc_column_text][vc_column_text]Так паўстала Каардынацыйная рада дэмакратычных сілаў (КРДС). У 2000-м яна прыняла рашэнне байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Праўда, выканалі яго толькі тры партыі (АГП, Партыя БНФ і КХП БНФ), але гэта быў самы эфектыўны байкот за ўсю гісторыю беларускай апазіцыі: ён ахапіў 40 % участкаў. А ў наступным годзе былі выбары прэзідэнцкія, напярэдадні якіх КРДС мелася абраць адзінага кандыдата. Але гэта была далёка не адзіная структура, якая ставіла перад сабой такую шляхетную мэту, як аб’яднанне апазіцыі. Хто куды ўваходзіў і колькі разоў, даведаецеся з інфаграфікі ніжэй (склад кааліцыяў і аб’яднанняў бачны пры навядзенні мышкаю).[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwZnJhbWVib3JkZXIlM0QlMjIwJTIyJTIwbWFyZ2luaGVpZ2h0JTNEJTIyMCUyMiUyMG1hcmdpbndpZHRoJTNEJTIyMCUyMiUyMHNjcm9sbGluZyUzRCUyMm5vJTIyJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NTklMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI0OTUlMjIlMjBzdHlsZSUzRCUyMmJvcmRlciUzQTFweCUyMHNvbGlkJTIwYmxhY2slM0IlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwJTNBJTJGJTJGd2hlbmludGltZS5jb20lMkZIVGltZWxpbmUuYXNweCUzRnRsdXJsJTNEJTJGdGwlMkZiZWxzYXRfdHYlMkZfZDBfOTBfZDBfYjFfMjdfZDFfOGZfZDBfYjRfZDBfYmRfZDBfYjBfZDBfYmRfZDBfYmRfZDFfOTZfX2QwX2I0X2QxXzhiX19kMF9iYV9kMF9iMF9kMF9iMF9kMF9iYl9kMV85JTJGJTIyJTNFJTNDJTJGaWZyYW1lJTNF[/vc_raw_html][vc_column_text]Інга Астраўцова, belsat.eu

На галоўным фота: стваральнікі Еўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь» запускаюць у неба балонікі з сімволікай Еўразвязу, Менск, 1 лістапада 2003 года. Фота bymedia.net

Стужка навінаў