«Шлях да рэвалюцыі доўгі і цяжкі. Магчыма, нам зноў прыйдзецца харчавацца каранямі раслінаў»


Урад Паўночнай Карэі папярэдзіў сваіх грамадзянаў аб складаных часах у эканоміцы краіны. Кіраўніцтва краіны раіць рыхтавацца да голаду. Пра гэта піша «The Telegraph» са спасылкай на артыкул у партыйнай газеце КНДР «Надон Сінмун».

Краіна можа сутыкнуцца з такой жа цяжкай сітуацыяй, як падчас чатырохгадовага голаду з 1995 па 1999. Тады ад недахопу ежы загінулі, загінула 500 000 чалавек (насельніцтва Паўночнай Карэі каля 22 млн).

Брытанская газета адзначае, што цяжкая эканамічная сітуацыя вынікае з беспрэцэдэнтна жорсткіх санкцыяў супраць Паўночнай Карэі, прынятых Радай Бяспекі ААН у адказ на выпрабаванне Пхеньянам вадароднай бомбы і запускам ракеты далёкага радыуса дзеяння.

Паводле выдання, летась КНДР папрасіла 440 000 тон харчовай дапамогі з іншых краінаў, аднак па стане на люты было пастаўлена 17 600 тон.

Глядзіце таксама >>> Менчукі пра Лукашэнку: «Ён ужо не адчувае, што адбываецца ў краіне»

Паўднёвакарэйская газета «The Chosun Ilbo», паведамляе, што ўрад КНДР абавязаў грамадзянаў штомесяц прыносіць на дзяржаўныя склады па адным кілаграме рысу.

З пачатку сакавіка Паўночная Карэя правяла шэраг маштабных вайсковых вучэнняў. 21 сакавіка КНДР запусціла ракету на заходнім узбярэжжы краіны. 18 сакавіка Пхеньян запусціў дзве балістычныя ракеты ў бок Японскага мора. 10 сакавіка ваенныя КНДР ажыццявілі пуск дзвюх балістычных ракетаў малой далёкасці.

ЮВ, belsat.eu, паводле lenta.ru

Стужка навінаў