Школьныя канікулы ў Беларусі працягнулі яшчэ на тыдзень


Прынята рашэнне зноў працягнуць вясновыя школьныя канікулы ў Беларусі – цяпер да 18 красавіка. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Адміністрацыю прэзідэнта.

Гэта ўжо другое рашэнне аб працягненні канікул. Спачатку тэрмін вясновых канікул у школе павялічылі на 6 дзён – з 6 па 11 красавіка ўключна. Цяпер яшчэ на тыдзень – з 11 па 18 красавіка.

Як адзначылі ў Адміністрацыі прэзідэнта, школьныя канікулы працягваюць «з улікам наяўнага эпідэміялагічнага становішча, сезоннага ўздыму захворвання па вострых рэспіраторных вірусных інфекцыяў, грыпе, іншым інфекцыям і неабходнасцю стабілізацыі становішча». Прапановай павялічыць тэрмін школьных канікул выступіла Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя, Лукашэнка прапанову ўхваліў.

  • Аляксандр Лукашэнка неаднаразова публічна выступаў супраць каранціну ў школах – ён казаў, што гэта будзе толькі на шкоду ўсім.
  • 9 красавіка, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік паведаміў, што з нагоды каранціну ў школах адзінага меркавання няма, таму, што бацькам часцяком проста няма куды падзець дзяцей. «Паводле апытанняў, 40% бацькоў просяць не працягваць канікулы», – адзначыў ён.
Hавiны
Міністр аховы здароўя распавёў, калі чакаць піка эпідэміі каронавіруса ў Беларусі
2020.04.09 13:01

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў