Школьнікі ў Менску абакралі выпадковую знаёмую


Здарэнне адбылося ў беларускай сталіцы ў цэнтры гораду.

16-гадовая мянчанка пазнаёмілася з трыма хлопцамі ля бургернай на Нямізе і запрасіла новых знаёмых у госці – на прагляд фільмаў ды кліпы. Бацькоў удома не было. Пакуль двое адцягвалі ўвагу гаспадыні, трэці абшукваў кватэру. У секцыі ён знайшоў 700 еўра, якія забраў з сабою. Прапажу зберажэнняў выявілі бацькі. Даведаўшыся пра выпадковых гасцей, бацька дзяўчыны звярнуўся ў міліцыю. Зламыснікаў затрымалі. Грошы вярнулі – іх не паспелі выдаткаваць.

У дачыненні да маладзёнаў распачата крымінальная справа.

Ім пагражае адзін з чатырох сцэнароў: папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў, абмежаванне волі да чатырох гадоў альбо пазбаўленнем волі на гэткі ж тэрмін.

ДР, belsat.eu паводле minsknews.by

Стужка навінаў