Школьнікаў Беларусі могуць атэставаць пасля трох чвэрцяў


Міністэрства адукацыі думае над тым, каб атэставаць дзяцей на падставе адзнакаў за тры чвэрці. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў намеснік кіраўніка ведамства Аляксандр Кадлубай.

«Я не выключаю тое, што бацькі, як яны выказваюцца ў каментарах, палічаць, што здароўе іх дзяцей першаснае… У такім выпадку дзеці будуць атэставаныя па выніках тых адзнак, якія яны атрымалі ў 3 чвэрцях. Гэта дазваляюць правілы атэстацыі», – адзначыў Аляксандр Кадлубай.

Пры гэтым пакуль незразумела, ці будуць ставіць «н» у часопісе наведвальнасці, як ацэньваць веды пры вочным і завочным навучанні. Адпаведны дакумент плануецца прыняць у бліжэйшыя два дні.

Hавiны
«Прыйшлі 25 %». Бацькі павялі дзяцей у школы, не зважаючы на пандэмію каронавіруса?
2020.04.20 17:57

Пры гэтым афіцыйна дыстанцыйнага навучання не будзе, але можна казаць аб навучанні з ужываннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіяў паводле індывідуальнага вучэбнага плану.

Таксама Міністэрства адукацыі ў сваім тэлеграм-канале паведаміла пра тое, што трэці этап рэпетыцыйнага тэставання падоўжаны да 24 траўня.

Зроблена гэта для таго, каб задаволіць попыт абітурыентаў на рэпетыцыйнае тэставанне і каб пры гэтым ля пунктаў іх правядзення была магчымасць аператыўна рэагаваць на сітуацыю і забяспечыць усе неабходныя рэкамендацыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў