Школьнікам з Мар’інай Горкі расказалі пра натаўскіх салдатаў-геяў у пампэрсах і з памадай


Людміла Галубенка.
Фота: sb.by

Школьнікам Мар’інай Горкі ў межах Школы актыўнага грамадзяніна ад Міністэрства адукацыі начальніца музею 5-й асобнай брыгады Людміла Галубенка замест патрыятычнага выхавання расказвала пра натаўскіх гей-салдатаў.

Выступ працаўніцы музею школьнікі запісалі на аўдыё, якое даслалі «Нашай Ніве».

https://soundcloud.com/artsiom-harbatsevich/nata-pampersy-grek-slyazakh

«У амерыканскім войску, а наагул – у натаўскім, – цяпер хлопчыкі ў пампэрсах ходзяць. Нармальна, канечне! Ёсць побач шуфлядка. У якой у яго памадка. Побач «сяброўка», – таксама нармальна, так? Ну «сяброўка» – мужчына, ясная справа», – заявіла выступоўца.

Таксама Людміла Галубенка выказалася на тэму мігрантаў у Еўропе, украінскага Данбасу ды заявіла, што тыя, хто «на плошчы скачуць, абгарнуўшыся сцягамі», – не людзі.

Hавiны
«Займаць актыўную пазіцыю, каб мець гонар пачуць прэзідэнта». Што актывісты БРСМу распавядаюць школьнікам (аўдыё)
2018.11.23 13:02

МГ belsat.eu

Стужка навінаў