Школьнікам у Менску падарылі кексы з выяваю Сталіна. ФОТАФАКТ


Дзяўчаты з адной з менскіх мастацкіх школаў замовілі аднакласнікам на 23 лютага аўтарскія кандытарскія вырабы з выяваю Іосіфа Сталіна.

На фота – кексы, пакрытыя цукровай пастай. Партрэты Сталіна зроблены харчовымі фарбавальнікамі на вафельнай паперы і налепленыя кандытарскім гелем на медальён з той жа цукровай пасты.

Як распавяла belsat.eu прадстаўніца «Майстэрні салодкіх падарункаў», гэта самая арыгінальная замова на 23 лютага, якую яна атрымлівала. Паводле яе, школьнікі цяпер праходзяць гісторыю СССР і вырашылі такім чынам пажартаваць з тэмы.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў