Давялося выклікаць ратавальнікаў.
2 лютага ратавальнікі Гомельскага гарадскога падраздзялення МНС атрымалі паведамленне, што ў адной са школаў вучань не можа дастаць палец з фотаапарата.
На месцы аказалася, што, хлопчык 2010 года нараджэння, засунуў паказальны палец правай рукі ў адсек для батарэі фотаапарата – і не можа дастаць яго самастойна.
Вызвалялі палец з камеры ратавальнікі з дапамогай адмысловага інструменту. З рукой усё ў парадку.
«Стан хлопчыка здавальняючы, у шпіталізацыі не мае патрэбы», – падае старонка МНС.
ДД